Kanstantsin Yaskou - Ludus Mobilis
-
Upload
foundamental-network -
Category
Documents
-
view
286 -
download
36
description
Transcript of Kanstantsin Yaskou - Ludus Mobilis
kanstantsin yaskou ludus mobilis
foundamental network ensemble
LUDUS MOBILIS I. «ДЫЯТАНІЧНАЯ МЕТАЭПІТАФІЯ ПАМЯЦІ КАНЦЭПТЫЯЛІЗМУ»
LUDUS MOBILIS II. «ТАНЕЦ ІНЬ І ЯН АБ НАЙГЛЫБЕЙШАЙ ПУСТЭЧЫ»
LUDUS MOBILIS III. «SANCTUS BENEDICTUS»
LUDUS MOBILIS IV. «РЭЧЫТАТЫЎ І АРЫЯ»
LUDUS MOBILIS V. «ТАКАТА І ФУГА»
ADAGIO (ДЛЯ СІМФАНІЧНАГА АРКЕСТРУ)
ТРЭКЛІСТ
ТРЭКЛІСТ
Яськоў Канстанцін Яўгенавіч скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі ў г. Мінску па класу кампазіцыі прафесара Віктара Войціка (2006) і пад яго ж кіраўніцтвам – ассістэнтуру-стажыроўку (2008). У якасці ўдзельніка стыпендыяльнай праграмы польскага ўрада Gaude Polonia ў 2008 годзе стажыраваўся ў Акадэміі музыкі ім. К. Шыманоўскага ў Катовіцах (Польшча) у прафесара Аляксандра Ласаня.
Зараз зʼяўляецца аспірантам і выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Ініцыятар і арганізатар Міжнароднага фэсту сучаснай акадэмічнай музыкі “Дыялогі” (Мінск 2007; 2009). Творы неаднаразова выконваліся не толькі ў Беларусі, але таксама ў Польшчы і Ўкраіне.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 2006 года. Адзін з ініцыятараў стварэння Ассацыяцыі маладых беларусскіх кампазітараў. У цяперашні час з'яўляецца старшынёй Выканаўча-каардынацыйнай рады гэтай арганізацыі.
БІЯГРАФІЯ
БІЯГРАФІЯ
Цыкл LUDUS MOBILIS - аўтарскі жанр, я перыядычна звяртаюся да яго з восені 2009. Кожная п'еса - вынік даследавання «я», як прасторы сэнсаў, кодаў, знакаў, паняццяў і катэгорый музыкі, эстэтыкі, філасофіі, рэлігіі, псіхалогіі. Кожны Ludus mobilis я разумею, як «партыю» «Гульні ў бісер», апісанай у рамане Г. Гёсэ. З іншага боку, жанр LUDUS MOBILIS я тлумачу як музычны афарызм. Стварэнне такой п'есы - жвавая гульня свядомасці з элементамі суб'ектыўна-аб'ектыўнага культурнага вопыту. Я гуляю з выявамі памяці і асацыяцыямі, як з пазламі, або дэталямі віртуальнага канструктара. Адсюль і назва: Ludus - гульня, забава, жарт; mobilis - рухомы, лёгкі, мінучы, мімалётны, пераменлівы, капрызны, хісткі. Назва адлюстравана ў пабудове. Па-першае, для выканаўцаў тэкст кожнага LUDUS MOBILIS ўяўляе набор інтанацыйна-рытмічных пазлаў і прыкладаемых правілаў гульні. Іншымі словамі, тэксты п'ес - алеатарычныя канструкцыі, дзе кожны выканаўца не столькі інтэрпрэтатар, колькі стваральнік. Па-другое, інструментальны склад не мае фіксаваных колькасных і тэмбравых рамак. Магчыма выкарыстанне і акустычных, і электронных інструментаў. Акрамя таго, выкарыстоўваючы толькі правілы (матэматычныя заканамернасці гульні з матэрыялам) можна стварыць розныя транскрыпцыі: візуальныя, пластычныя, тэатральныя, скульптурныя і іншыя. Слухаючы альбом, трэба разумець, што кожную секунду гучыць адзін з мільёна варыянтаў спалучэнняў гармоній, тэмбру, інтанацыі, фактуры і, самае галоўнае, сэнсаў, асацыяцый і вобразаў. Наогул любы тэкст, па словах Ц. Тодарава - «гэта толькі пікнік, куды аўтар прыносіць словы, а чытач сэнс». Менавіта так я тлумачу тэксты LUDUS MOBILIS - я склаў іх з часцінак музычнай інфармацыі, якія значаць для мяне адно, але я ўпэўнены, што для кожнага з Вас яны стануць іншым. Такім чынам, Вы апынецеся суаўтарамі цыкла. У цэлым жа канцэпцыю альбома можна выказаць адным словам - медытацыя. У кожнай п'есе я прапаную паразважаць над філасофска-рэлігійнай альбо музычнай ўніверсаліяй. У сувязі з гэтым, музычная мова цыкла і прынцыпы музычнай драматургіі я стараўся зрабіць максімальна простымі, аскетычным і яснымі.
АД АЎТАРА
АД АЎТАРА
ПРА АЛЬБОМ
ПРА АЛЬБОМ
У дадзеным альбоме прадстаўлена версія цыклу Ludus mobilis, выкананая Foundamental Network Ensemble ў складзе:
габой - Сяргей Шут;фагот - Данііл Старавойтаў;орган - Вольга Падгайская;фартэпіяна - Максім Круглы;
электроніка - Аляксандр Цурко;1-ая скрыпка - Наталля Ведзянеева;
2-ая скрыпка - Настасся Пятрова;альт - Кацярына Сацура;
віяланчэль - Ганна Іванова.
1. «LUDUS MOBILIS I: Diatonic Metaepitaphy in Memory of Conceptualism» («Дыятанічная метаэпітафія памяці канцэптыялізму»). Разважанне аб адноснасці, аб часовым і вечным. Канструктыўны і вобразны змест найбольш поўна і дакладна выяўлены ў эпіграфе, які можна лічыць пажаданнем да слухання не толькі першай частцы, але і ўсяго альбома:
Пакінь свае жаданніЦвёрда захоўвай супакой
Усе перамены адбудуцца самі па сабеА ты сузірай натуральны кругазварот
Разнастайнасць з'яў бясконцаАле ўсе яны вяртаюцца да свайго пачатку
Вярнуўшыся да пачатку, знаходзяць супакойСупакой - гэта вяртанне да сутнасці
Вярнуўшыся да сваёй сутнасці, знаходзяць сапраўднасцьВеданне сапраўднасці прыводзіць да яснасці
Няведанне - да беспарадку і злуХто спазнаў сапраўднасць - дасканалы...
(Лао Цзы. «Дао дэ Цзінь». Верш 16 (пераклад паводле М. і Т. Дабрахотавых))
2. «LUDUS MOBILIS II: The Dance of Yin and Yang about The Deepest Emptiness» («Танец Інь і Ян аб найглыбейшай пустэчы»). Разважанне аб дыялектыцы мужчынскага і жаночага пачаткаў.
3. «LUDUS MOBILIS III: Sanctus Benedictus» («Святы Дабраславёны») Разважанне пра Бога як пра адзіны закон быцця.
4. «LUDUS MOBILIS IV: Recitativo and Aria» («Рэчытатыў і Арыя»). Афарызм аб дыялектыцы маўленчага і вакальнага пачаткаў музыцы, выяўленых у еўрапейскай музычнай традыцыі ў жанрах «Recitativo» і «Aria». 5. «LUDUS MOBILIS V: Toccata and Fuga» Афарызм, які апелюе да першапачатковых сэнсаў слоў «Toccata» - удар, дотык; і «Fuga» - бег.
6. ADAGIO для сімфанічнага аркестру - можна лічыць бонусам

ПАДЗЯКІ
ПАДЗЯКІ
Я хачу выказаць вялікую падзяку ўсім, дзякуючы каму стала магчымым выданне альбома:
Аляксандру Цурко - ініцыятару выдання альбома, арганізатару Foundamental Network Ensemble, таленавітаму кампазітару, які стварыў цікавыя электронныя гучанні да чатырох п'ес цыклу, выдатнаму гукарэжысёру, які займаўся запісам і звядзеннем альбома.
Віктару Камянецкаму, за арганізацыю, дызайн, мэнеджмент і прадастаўлення магчымасцяў рэалізацыі ідэй.
Музыкам ансамбля: Сяргею Шут, Даніілу Старавойтаву, Максіму Кругламу, Вользе Падгайскай, Аляксандру Цурко, Наталлі Ведзянеевай, Настасеі Пятровай, Кацярыне Сацура, Ганне Івановай.
Фатографу Юлее Вараноўскай.
Юрыю Дзмітрыевічу Златкоўскаму - прарэктару па вучэбна-выхаваўчай рабоце УА «БДАМ» за прадстаўленую магчымасць карыстання аўдыторыяй для запісу.
Валерыю Іванавічу Быкаву за тэхнічную дапамогу і памяшканне для рэпетыцый.
ТЫТРЫ
ТЫТРЫ
Выконваюць: трэкі 1, 2, 4, 5 — Foundamental Network Ensemble: габой - Сяргей Шут; фагот - Данііл Старавойтаў; фартэпіяна - Максім Круглы; электроніка - Аляксандр Цурко; 1-ая скрыпка - Наталля Ведзянеева; 2-ая скрыпка - Настасся Пятрова; альт - Кацярына Сацура; віяланчэль - Ганна Іванова.
трэк 3 - орган - Вольга Падгайская, электроніка - Аляксандр Цурко; трэк 6 — Беларускі Дзяржаўны Акадэмічны Сімфанічны Аркестр.
Дырыжоры: трэк 5 - Канстанцін Яськоў; трэк 6 - Аляксандр Анісімаў.
Гукааператары: Віктар Камянецкі, Юлія Вараноўская, Аляксандр Цурко, Канстанцін Яськоў.
Гукарэжысёр, звядзенне і майстарынг: Аляксандр Цурко.
Дызайн: Віктар Камянецкі.
Фатограф: Юлія Вараноўская.
Запісана: трэкі 1-5 ў малой зале Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі, трэк 6 у вялікай зале Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі.
FOUNDAMENTAL NETWORKwww.foundamental.net
Miнск2011